^Вверх
  
  
  
Get Adobe Flash player
Russian Belarusian Dutch English German

Есть вопросы?

Новости

«Ожившая история Полоцкой женской гимназии»

Дзень беларускага пісьменства ў Полацку

Ужо ў трэці раз  гасцінны Полацк  сустракаў  свята беларускага пісьменства. Першыя дні верасня ўвесь горад жыў  пад знакам Скарынаўскага слова.  Не дзіва , што для святкавання  500-гадовага  юбілею  кнігадрукавання   быў абраны  менавіта  Полацк -  горад, у якім заўсёды  адчуваецца подых гісторыі, горад, з якога пачаўся  такі няпросты , але разам  з тым такі  гераічны шлях Францыска Скарыны - Чалавека эпохі Адраджэння, Чалавека свету, які даў славянам  магчымасць мець сваю друкаваную кнігу.  

На Дзень беларускага пісьменства арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму. На свята былі  запрошаны  больш за паўтысячы гасцей і больш за сотню   журналістаў разнастайных  СМІ.  На некалькі дзён Полацк  стаў месцам сустрэчы пісьменнікаў і чытачоў з усёй   рэспублікі і іншых краін.

Святочныя  пляцоўкі  размясціліся на  10-кіламетровай тэрыторыі.  Як  і заўсёды,  сваімі  работамі здзіўлялі майстры народных рамёстваў.  На шматлікіх канцэртных пляцоўках выступалі  разнастайныя творчыя калектывы .

Святочныя  мерапарыемствы  пачаліся 1 верасня  з правядзення дзіцяча- моладзевага  праекту “Скарынаўскія дні ў Полацку-2017” ,  які  набывае ўсё большую папулярнасць.  Геаграфія ўдзельнікаў Скарынаўскай  алімпіяды  пашыраецца з кожным годам.  Каманды вучняў  з розных куткоў   Беларусі  змаглі     не толькі паказаць свае веды ,  але  і   акунуцца ў атмасферу старажытнага горада,   на свае вочы пабачыць дарагія кожнаму беларусу  мясціны: Спаса-Еўфрасіннеўскі  манастыр, Сафійскі сабор, Музей беларускага кнігадрукавання і многія іншыя. Бо кажуць жа, атмасфера ў Полацку  незвычайная , самабытная.

Адным з цікавых мерапрыемстваў стала  гістарычная  рэканструкцыя  “Падарожжа ў школу мінулага: 1 верасня 1913 года ў Полацкай жаночай   гімназіі”, падрыхтаваная  калектывам  настаўнікаў (Кунцэвіч Дз.І., Радзевіч А.С., Андруковай Л.П., Бурлаковай А.В., Смаляковай Ю.В.)   і вучняў 11 класа ДУА “Сярэдняя школа №16 г. Полацка”  разам з супрацоўнікамі  Полацкага  краязнаўчага музею  на чале з  Водневай Ірынай Пятроўнай. Творчая пляцоўка была размешчана на тэрыторыі  музея “Стацыянарная выстава “Шпацыр па Ніжне –Пакроўскай””. Бо, згодна з архіўнымі дадзенымі, Полацкая жаночая гімназія знаходзілася  прыблізна на той жа тэрыторыі.

Гістарычная рэканструкцыя  праходзіла ў форме вучэбных заняткаў і складалася з 4 урокаў – французскай мовы, рускай  славеснасці, арыфметыкі і музыкі.  А паміж урокамі былі наладжаны інтэрактыўныя перапынкі -  “Недамоўка”, “Займальныя задачкі”, “Шыбеніца” – тыя гульні, у якія любілі гуляць тагачасныя  гімназісткі.  Да ўдзелу  ў  перапынках  прыцягваліся таксама і гледачы.

На ўроку музыкі “гімназісткі” развучвалі  і  выконвалі   твор П.І. Чайкоўскага  - Хор  дзяўчат “Дзяўчыны, прыгыжуні” з оперы “Яўген Анегін”.

Для стварэння гістарычнай рэканструкцыі праведзена вялікая работа з архіўнымі дадзенымі.   Былі выкарыстаны матэрыялы, сабраныя супрацоўнікамі Краязнаўчага музея, а таксама музея “Стацыянарная выстава “Шпацыр па Ніжне –Пакроўскай””.

Падчас урокаў  выкарыстоўваліся прозвішчы рэальных гімназістак  1913 года.  Паводле  архіўных дадзеных устаноўлены і імёны  настаўнікаў: французкай мовы  – Эмілія  Эрнестаўна Вількен, рускай славеснасці – Кацярына Васільеўна  Будкова, арыфсметыкі – Вера Аляксееўна  Марэль. 

Удзельнікі   творчай пляцоўкі  імкнуліся  максімальна перадаць атмасферу пачатку ХХ стагоддзя. Для гімназістак і настаўнікаў былі створаны гістарычныя касцюмы.  Школьныя прылады той эпохі  прадастаўлены музеем “Стацыянарная выстава “Шпацыр па Ніжне –Пакроўскай””.   

Дадзены праект быў цікавы не толькі  настаўнікам, але і вучням.  Ён дазволіў глыбей акунуцца ў гісторыю роднага краю,  паказаў наколькі змястоўным  і карысным можа быць супрацоўніцтва  з музеямі і архівамі.

Палачане  любяць свой горад, ганарацца ім,  таму  і  Свята беларускага  пісьменства  рыхтавалі  з  вялікай любоўю  і  павагай  да нашай  агульнай  гістарычнай  і культурнай спадчыны.

Флэшмобы, арт-акцыі, тэатралізаванае  шэсце,  літаратурныя сустрэчы, урачыстае  адкрыццё помятнага знака “Полацк – калыска беларускай  дзяржаўнасці”,   праекты “Горад  у мініяцюры” , “У пачатку было слова…”,  “Мы – нашчадкі Скарыны” , “Музычная скарбонка”–  усіх мерапрыемстваў не пералічыць.  Свята беларускага пісьменства прайшло   яскрава, феерычна і завяршылася цудоўнай канцэртнай праграмай  “Залатая калекцыя  беларускай  песні” .

 Жукава М.А.

Copyright © 2013. Сайт зарегистрирован в БелГИЭ №127587 от 19.01.2016 и в НИРУП "ИППС" №3141710812 от 10.01.2017 Rights Reserved.